21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

← Вернуться к списку новостей

Ён быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе ў памяць пра студэнтаў, якія загінулі ў Бангладэшы, абараняючы права навучацца на роднай мове.

Каля паловы моваў Зямлі знаходзяцца пад пагрозай знікненьня. ЮНЭСКА якраз і заклікае ў гэты дзень згадаць пра іх.

Нагадаем, паводле апошняга перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 5 мільёнаў 58 тысяч альбо 60% жыхароў нашай краіны. Аднак размаўляе на ёй толькі палова з іх.

У нашай краіне і ў замежжы працягнецца традыцыйная беларуская дыктоўка. У Брэсце сёння ладзіцца афіцыйнае свята “Жывыя вытокі”.

Источник: http://euroradio.fm/report/sennya-w-svetse-adznachaetstsa-mizhnarodny-dzen-rodnai-movy-100100

Напишите нам   Твиттер   Фэйсбук   вКонтакте